Усе рубрыкі

Народныя загадкі пра неба

1. Вісіць сіта круглавіта, залатое, налітое…

2. Мяту, мяту — не вымяту, нашу, нашу — не вынашу, як пара пыйдзе — само яно выйдзе.

3. На полі Ярох рассыпаў гарох, як стала світаць — няма чаго збіраць!

4. Разаслана пасцілка, на ёй пясочак сярэбраны рассыпаны, а пасярэдзіне кружочак залаты…

5. Зароў вол на сто гор, на тысячу азёр.

Загадкі пра неба

Малюнак: Настасся Мілашэнка


6. Распластала птушка крыла, ажно сонца засланіла.

7. Цераз палі, цераз лугі спусціліся канцы дугі.

8. Ляціць — маўчыць, ляжыць — маўчыць, а як памрэ, дык зараве!

Адгадкі:
Паказаць схаваны тэкст

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>