Усе рубрыкі

Наша дзеýчына Палiна — Алег Старынчык

Наша дзеýчына Палiна ̶
«Працавiтая» дзяýчына.
Узяла з ранiцы расчоску,
Круцiць гарную прычоску.

Зрабiла модненькi начос,
Ходзiць з iм, задраýшы нос.
Мацi кажа на Палiнку:
«Падлогу падмяцi, дзяýчынка!»


Палiнка за жывот бярэцца:
«Захварэла я, здаецца».
М: «Зараз дам табе таблетку!»
П: «Лепш дай, мамачка, цукерку!

Мiнулы раз, як я хварэла,
Цукерак, можа, сорак з’ела.
Пакуль змятала ты падлогу,
Мне стала лепей, слава Богу.»

М: «Iдзi, дачушка, лепш гуляй!
Хваробы усякай не шукай!»

лiпень 2011г.

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>