Усе рубрыкі

Ня бойсь, твая мара ня збочыць!..

Імкнецца да долу хваінка,
Зямлю хоча пацалаваць,
Глядзіць на яе аблачынка,
І хоча хваінку абняць.
На воблачка – вочкі з-пад хваляў
З нясмелай надзеяй зырчаць,

А з рыбкай (шалёная мара) -
Вясёлка жадае гуляць.

mara

Ня могуць з дубамі шаптацца
Пяскі з-за пустэчы далёкай,
Сланечнікам – не цалавацца
З халодным сугробам высокім.

Ніяк не мажліва туманам
Зглядзець каля сонца свой цень,
Наўрад дапаможам мы марай
Злучыць разам ночку і дзень.

Але калі ўсё ж-ткі захочаш
Каму памагчы ў журбе -
Ня бойсь, твая мара ня збочыць,
Бо сэрца яе разнясе.

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>