Усе рубрыкі

Гісторыі пра Альжбетку і братоў. Нежартаўлівая гісторыя пра дзяўчынку Альжбетку і братоў або няма сядзібы без плата – Сяргей Брандт. Гісторыя першая

Абсадзiлi браты плот
Амаль пад самы Новы Год.
На iм сядзелi i гудзелi,
I скакалi, песнi пелi.

zima_01

Запрасiлi i суседку
Шасцiгадовую Альжбетку.
Падыйшоў сябрук Iгнась:
“Справы як? Да нас залазь!”

Санкі кiнуўшы ў снег,
Спрытна так залез Алег.
Плот скрыпеў i прагiбаўся
Цэлы гурт на ім гукаўся.

Потым раптам занямог,
Трэснуў i як вораг — злёг.
Шустрай стайкай снегiроў
Знiклi дзеці. Будзь здароў!

Вось табе i Новы Год!
Што рабiць — злёг стары плот?
Iдуць цiха i без жартаў,
Будзе лупка, братам варта.

Можа Бог у Новы Год
Падаруе новы плот?
Але бацька (не да смеху)
Дзяжкай выдаў …на арэхi.

„Заўтра ранiцай з сябрамi
Цвiкi купiце ў краме!
Як звалiлi, так будуйце
Новы i не лямантуйце!

Што зрабiлi, свалата!
Няма сядзiбы без плата!”
З той пары такiя гулi
Не па сэрцу братам. Чулi?

Сяргей Брандт, 12.10.2012

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>