Усе рубрыкі

Вол, баран, гусак і пеўнік

Быў сабе вол, баран, гусак і пеўнік.

Вол баран гусак i пеунiк

Жыў сабе вол.... Малюнак charash-song.livejournal.com

Надыходзіла зіма, дык вол i кажа:

- Ведаеце што… зіма надыходзіць, холад будзе, — трэба хатку ставіць.

Дык тыя на яго напалі:

- Выдумаў ліха ведае што! У нас ёсць пер’е, у барана — воўна, то мы й не памерзьнем. Дык стаў сам, калі такі майстра.

- Ну, як сабе хочаце, а я сваё зраблю, — адказаў вол.

I паставіў сабе хатку, нанасіў сена, саломы, ляжыць сабе, як пан.

Вось надыйшла і зіма з марозам. Прыбяжалі да яго пеўнік, баран і гусак.
- Пусьці нас, дзядзька, у хатку, такі мароз, што памерзнем мы!

А гусак падняў ножку й кажа:

- Бач, дзядзька, якія ў мяне ножкі чырвоныя! Зараз паадпадаюць…

- Ах вы, — кажа вол, — гультаі! Ня пушчу! Як хатку дык няма каму ставіць, а як пагрэцца, то ёсьць каму!

Але пачалі баран, гусак ды пеўнік лемантаваць, прасіцца: «А мой дзядзечка, а мой даражэнькі, а мой гэтакі!..» — дык вол пашкадаваў і пусьціў.

Пеўнік адразу ж палез на печ грэцца, гусак па хаце ходзіць ды ўсё тупоча, каб ногі разагрэць, а баран лобам у сьцяну лупіць — грэецца. Вол тым часам есці ім варыць.

Ано ж прыходзіць да іх воўк…

I толькі адчыняе дзверы, а баран як вытне яму лобам, ды гусак давай шчыпаць, а вол рагамі, а певень на печы крычыць: «Ка-ка-рэ-ку! Ка-ка-рэ-ку!».

Воўк наўцекі адтуль як панясецца да сваіх… Прыбег і кажа:

- А мае ж вы браткі, мае саколікі, гэта ж у лесе кавалі хатку паставілі — паўнютка кавалёў! Як увайшоў, дык адзін мне молатам як даў, другі віламі зялезнымі, трэці давай шчыпцамі ціснуць, а яшчэ адзін з печы ўсё крычыць: «Ды падавайце ж мне яго сюды! Падавайце ж мне яго сюды!»

Мала я не абамлеў. Маю шчасце, што гэтак ня было, бо, каб ня дай Божа, той з печы зьлезшы, дык чыста з мяне скуру здзёр бы!..

***

Вол баран гусак i пеунiк

Дарэчы, дзеткі, 2009 год, які сёння на двары, — гэта год Быка (альбо каровы ці вала).

Чым жа ён такі характэрны і адрозніваецца ад іншых?

Паводле легенды, вала абралі другім з 12 іншых жывёл за яго спагадлівасць, бясконцую дабрыню і працавітасць.

Бык — маўклівы, стрыманы і марудлівы, дакладны і метадычны, пад гэтымі вонкавымі прыкметамі хаваецца арыгінальны розум і інтэлект. Гэта таксама хутчэй кансерватыўны знак, бо ён не трывае шмат новага — новаўвядзенняў, якія трывожаць яго спакойны дух.
Яшчэ Быка характарызуе клопат аб сям’і, сям’я Быка квітнее і ён з’яўляецца яе магутнай апорай.

Бык – гэта знак прыхільнасці традыцый, працаздольнасці, уладарнасці. У кожнай хаце сёлета павінен быць знак Быка, бо гэта заклад росквіту і дастатку на ўвесь год.

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>