Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў,
дагаварыў, дагаворваў, ды загаварыўся.
***
Каласы каласавалі,
каласавалі,
выкаласавалі.
***
Калясо выкалесілася,
жалеза выжалезілася,
палукашак выпалукашыкаваўся,
агонь выагняваўся.
***
Калясо калесавалася,
калесавалася,
выкалесавалася,
перавыкалесавалася.
***
Капылы перакапылілі,
перавыкапылілі.
***
Палукашак выпалукашываўся,
перавыпалукашыкаваўся.
***
Перапілі,
пераелі,
пералушчылі,
перапаролі,
перамалолі,
ператрушчылі.
***
Рапартаваў, рапартаваў,
ды не дарапартаваў,
стаў дарапартоўваць,
ды зарапартаваўся.
***
Стругаў, стругаў, не дастругаў,
стаў дастругваць — перастругаў.
***
Тры чарты карчавалі карчы,
карчавалі,
выкарчоўвалі,
панавыкарчоўваліся.
Каментаваць