Усе рубрыкі

ПАСТАРАЛЬНАЯ СУМОТА – Сяргей Брандт

Там, каля лесу, быццам нейкi ўспамiн,
Стаiць маркотна пасiвеўшы стары млын.
Плывуць па рэчцы зоркi з лiсцем дзе-нiдзе
А ценi чорных вольх не бачны на вадзе.

млын

З прасоння птушка нешта пракрычыць
I крык яе да зорак нечаканна даляцiць.
У тумане золкiм не знайсцi нiяк сляда,
Скуголiць млын, не перамелiцца яго бяда.

Салодкiм мятным водарам не цягне ад ракi,
Пад жорсткiм бадылем у палоне берагi.
Вядзе ў стылы змрок кароткая сцяжынка,
Блiсне агенчык немы зданнем на хвiлiнку…

А можа гэта толькi нам заўжды здаецца?
I млын стары не ранiць плачам сэрца?
Там, каля лесу, быццам нейкi ўспамiн,
Стаiць на варце ўначы туман сiвы адзiн.

Сяргей Брандт, 11.02.2014

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>