Усе рубрыкі

Пра каляды: у чым сутнасць свята?

Каляда — гэта свята традыцыйна беларускае. Але вось сутнасць яго — гэта тое, пра што сучасныя гараджане забыліся.

Каляду зараз у нас адзначаюць часцей за ўсё ў студзені, але на самой справе свята звязана з днём зімовага сонцастаяння — гэта і ёсць сапраўдны народны Новы год па сутнасці. Адразу за Калядой пачынаюцца святкі — перыяд зімовых гулянняў, які доўжыцца прыблізна два тыдні.

kaliady
Фота: Мар’яна Кавіч

У чым сутнасць Каляды і калядавання?

  1. Успомніць усе справы (таму тут такая моцная абрадавая магія з рознымі жывёламі, раслінамі, рэчамі) — па сутнасці гэта спроба скласці ментальны план на год, паказаць і пацвердзіць свае намеры.
  2. Зрабіць справаздачу перад продкамі і суседзямі, паказаць сябе (таму і падарункі ўсім калядоўшчыкам, і застоллі, і г.д.).
  3. Спрагназаваць варыянты развіцця (таму і розныя гадання).
  4. Проста павесяліцца — адсвяткаваць новы год. Чаму менавіта ў гэты перыяд? Усё проста, бо зіма — гэта час, калі няма працы. Таму і святкі такія доўгія — калі ж яшчэ весяліцца, працаваць трэба.

Па сутнасці Каляды саступілі Новаму году у масавай свядомасці, а на захадзе элементы гэтага свята наогул перайшлі ў Дзень ўсіх святых ды іншыя святы. Чаму свята змянілася і ня святкуецца так масава, як раней?

Па-мойму, гэта відавочна — змянілася асяроддзе і нашыя задачы ў ім. Зараз ментальны план дапамагаюць складаць іншыя рэчы (тэлевізар, штодзённік, начальнік), а клапаціцца пра жывёл, ураджаі, харчаванні ў прынцыпе няма неабходнасці. Прагназаваць варыянты развіцця на год складана, бо усё вельмі хутка мяняецца, ды і адвучылі гадаць — гэта ж не па-савецку. Даваць справаздачу перад суседзямі — большую частку з іх нават не ведаеш, як клічуць, навошта перад імі справаздачы рабіць. Продкаў сталі таксама менш слухацца, ды і асобныя Дзяды для іх ёсць… Застаецца весяліцца — ну і навошта тут Каляда? Як кажуць, хапае нагодаў — і Новы год з гэтым выдатна спраўляецца.

Але ж гэта нашыя традыцыі — дык чаму мы павінны ад іх адмаўляцца?
Лепш напоўніць іх новым зместам;)

Гісторыя беларускіх Калядаў на Белсаце — расказвае Ларыса Шчаракова:

Пра вeчар на Куцьцю:

Каляднае віншаванне ад гарадзенскіх калядоўшчыкаў з “Універсітэту Залатога Веку”:

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>