Усе рубрыкі

Пралескі для мамы – Сяргей Брандт

Праменьчык у святочнай краме
Выбiрае кветкi маме.
Кветак многа ёсць прыгожых,
Крамнiк выбраць дапаможа.

praleska_02

“Руж не трэба! Ёсць пралескi?
Што з пад снегу, на ўзлеску,
Цiха з раўчуком спяваюць?”
“Не, такiх мы не трымаем!

Лiлii ёсць з Эквадора,
Гваздзiкоў пунсовых — мора!
Архiдэi ёсць у краме,
Падары iх сваёй маме!

Там, на гэтым, на ўзлеску,
Снег ляжыць, няма пралесак!
Вось каб дзень свяцiла сонца,
Зямлю грэла ў далонцах.

Вось тады былi бы кветкi,
Iх дарылi б мамам дзеткi.
Ты куды бяжыш, малое?”
“Грэць узлесак, лес ды поле.

Заўтра будуць у краме кветкi,
Тыя, што шукаюць дзеткi!”

Сяргей Брандт, 28.02.2013

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>