З мёдам сонца прынясла
Працавiтая пчала.
А збiрала з розных кветак,
Дзень у дзень, амаль усё лета.
Запаўняла мёдам соты —
Вельмi смачныя турботы.
Вулей, дзетак даглядала,
Зноў на працу вылятала.
У пчалы сон невялiчкi,
Як святло, што маюць знiчкi.
Узiмку будзе адпачынак,
Заслужыла, малайчына.
Сяргей Брандт, 10.09.2013
Каментаваць