Берлiн. Цiргартэнштрасэ, 30.
Нядзеля, ранiца, не спiцца.
Грымiць, злуецца тэлефон,
Кудысьцi збег салодкi сон.
“Гутэн Морген! Выбачайце!
У нас здарэнне — прыязджайце!
Кафэ завецца “Рудольф фон Ахам”,
Прапалi ноччу пернiкi з макам.
I што рабiць — прыйдуць малыя,
А ў нас прылаўкi ўсе пустыя?
Бру, Вы, злодзея знайдзiце!
Дапамажыце, дапамажыце!”
Жыццё прастое ў дэтэктыва
I ўсё нясецца ў iм iмклiва.
Дзень праляцiць адным імгненнем.
Званкі, паездкi і здарэнні.
У “Meрсэдэсе” Бру разважае,
А хто злачынец — ён адшукае.
А ў нядзелю так добра спiцца,
Па аўтабану машына мчыцца.
На месцы ранняга здарэння,
Cлядоў ёсць многа i сумнення —
Чаму забралi толькi з макам,
Калi ёсць iншыя прысмакi?
Кафе “Рудольф” стаiць ля парку,
А там жа цырк, Бру iдзе шпарка.
Прыехаў ноччу. Сланы, ламы.
I мае iнтарэсную праграму.
Вось толькi малпы захварэлi,
З начы бананчыка не з’елi.
Бру ведаe, такiя вось сюрпрызы,
I ад салодкага бывае крызіс.
A ў вячор на прадстаўленне
Прыйшло па пошце запрашэнне.
“Прабачце, сорамна нам малпам,
Есцi салодкае задарма.
Мы б заплацiлi, якая драма,
Але ж пустая была крама.”
Сяргей Брандт, 21.03.2013
Каментаваць