Вельмi мудры журавель,
Сам iз Гента, Бру Мiшэль.
Дэтэктыў прыватны. Фірма
Мае аддзяленне ў Бiрме.
У Берлiне, у Афiнах
I каля старога млына.
Доўга, доўга разважае,
Ён для усiх, усё шукае.
Вось прыйшоў клiент багаты-
Бабёр Жан, старшыня Рады.
„Мая справа – твае грошы!
Дэтэктыў, мне дапаможаш?
Я згубiў каля балотаў,
Доўг усяго майго народа.
Не магу цяпер я спаць,
Дапаможаш адшукаць?
Каб вярнуць мне звычнае-
Плачу табе налiчнымi.
Без гэтага вось доўга
Не змагу я правiць доўга!“
Дэтэктыў доўг адшукаў
I ў дрыгве перахваў.
Яму зноў узнагародай
Падзякi ад народа.
А заўтра пройдуць выбары,
Бабра другога выбяруць.
Ён будзе добрай згодай,
Без доўга для народа.
Вось такi ён — Бру Мiшэль,
Вельмi мудры журавель.
Сяргей Брандт, 18.03.2013
Каментаваць