Усе рубрыкі

Робін-Бобін-Ненажэра

Уладзимир дубоука апавяданне мядведзь

Робін-Бобін-Ненажэра
схрумаў міліцыянэра!
Зьеў каня, і сем цялят,
і дванаццаць парасят!
Згрыз палац, і пяць дамоў,
і трынаццаць караблёў,
згамаў кузьню, каваля
і самога караля!
Лёндан зьеў і Лівэрпуль,
выпіў рэчку — буль-буль-буль,
зжэр карову і быка,
рака, жабу і жука!..
Загарні хутчэй старонку,
каб цябе хоць ён ня зьеў!

Паводле ангельскай песьні й украінскага перасьпеву Івана Малкавіча
Пераклаў Мікола Бугай

ужо 5 абмяркоўваюць Робін-Бобін-Ненажэра

  • uladzimir kavaleuski

    Было вельмі цікава чытаць Робін-Бобін па беларуску. Абавязкова пачытаю маей дачушцы, думаю яна будзе у захапленні, асабліва ад “Лёндан зьеў і Лівэрпуль” (Мы жывем у Ліверпулі) Вялікі дзякуй.

  • madeta

    A ska?yce, kalilaska, chto autar takoha cudounaha peraklady?

  • а мы вось такі варыянт ведаем (з чытанкі для дзіц сада 1990 укладальнікі В.Вячорка, Н.Маскаленка і П.Садоўскі).

    Робін-Бобін (пераклад Я. Семяжона)

    Робін-Бобін,
    ненаеда,
    сяк-так лёгенька пасьнедаў:
    з’еў тры рэшаты аладак,
    барана, сьвіны азадак,
    тры валы, чатыры гускі
    ды цяля замест закускі.
    Пернікаў з асьміну мерку
    праглынуў, як слон цукерку,
    з’еў яечні скавародзен
    і гаворыць, што галодзен!

  • Клас, Галя, дзякуй!

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>