З ляшчыны змайстраваў вуду,
Да нiткi прычапiў кручок.
Злавiў сляпня, закiнуў у ваду,
Усю сваю прыладу рыбачок.
Сядзiць маўчком, а камары гудуць,
Кусаюць шыю тонкую яго.
Спакою ў справе важнай не даюць
I хмаркаю вiсяць над галавой.
Вось паплaвок нырнуў на дно,
Не выцягнуць улоў малечы.
Блiшчыць луска праз вады шкло,
Вуда трашчыць, нямеюць плечы.
Ды нiтка пэнькнула пчалой,
Шчупак рвануў — чаканая свабода.
I рoў завiс малога над ракой,
Такая вось рыбацкая прыгода .
Сяргей Брандт, 28.06.2012
Каментаваць