Сава, соўка, маладая ўдоўка… (дзіцячыя лічылкі)
Пятро, Пятро,
Падай вядро.
Карове піць -
Табе жмурыць!
Сава, соўка,
Маладая ўдоўка,
Сядзець на павеці,
Люба паглядзеці:
Сама шэранькая,
Дзюбка доўгенькая.
Дзінь-бразь,
Выйдзі, князь,
Не забудзь дзіця.
- Заяц-месяц,
І дзе быў?
- У лесе.
- Што дзелаў?
- Лыкі драў.
- Куды клаў?
- Пад калоду.
- Выйдзі вон і з карагоду!
Бег сабака цераз мост,
Чатыры лапы, пяты – хвост,
А шостая – галава,
Выходзь, хто на літару «А».
Саломінка,
Яромінка,
Прэла,
Гарэла,
На мора ляцела.
Касцюк,
Масцюк,
Радзівон,
Пайдзі вон.
***














Новыя каментары