Усе рубрыкі

Сава, соўка, маладая ўдоўка… (дзіцячыя лічылкі)

Пятро, Пятро, Падай вядро. Карове піць — Табе жмурыць!

Сава, соўка, Маладая ўдоўка, Сядзець на павеці, Люба паглядзеці: Сама шэранькая, Дзюбка доўгенькая. Дзінь-бразь, Выйдзі, князь, Не забудзь дзіця.

[...]

Дзінь-бразь, выйдзі, князь!

Беглі коні пад мастамі 3 залатымі капытамі. Дзінь-бразь, Выйдзі, князь!

***

Едзе брычка, званок звоне, Выйшла пані лічыць коні: — Раз, два, тры, Выйдзі, малы, ты.

***

Ехаў мужык па дарозе, Зламалася калясо ў возе. Колькі трэба спіц, Каб калясо пачыніць?

*** Ішоў баран па бару, Ірваў капусту, лебяду. Што сарве, то [...]