Усе рубрыкі

Шлях праз памылкi — Сяргей Брандт

На горасным небе не бачна святла,
Адны толькi цяжкiя хмары.
I стогне ў голас пад крыжам ралля,
Бо шчырасць вартуюць пачвары.
тернистый
Не вырай iз дальнiх i цёплых краiн,
То дождж цягне космы над лесам.
І чырванню плача счарнеўшых рабiн
Верш зграбны чужой паэтэсы.

Навошта надвор’е махае галлём
I дробным калоцiць у вокны?
Жывём, як жылi, ну, а потым — памром,
Той шлях праз памылкi не доўгi.

Сяргей Качанаў-Брандт, 02.03.2016

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>