Частка дзясятая
НАЛIБОКСКАЯ НЕЖЫЦЬ
Не кожны верыць, што так i было
Дачка вясковага равiна
Пасля хваробы памярла.
Гадкоў шаснаццацi, Марына,
Як ружай квёлай адцвiла.
Замест малiтвы — толькi мова:
„Нявiннасць нельга харанiць!”
„Патрэбна вызваць поца Шлёму!”
Закон Талмуда, што тут гаварыць!”
Чакала ў труне нявеста
Шлюб свой заветны назаўжды.
У хатцы цёмнай мала месца
Замест фiранак — лён таўсты.
Да бiмберу хто не ахвочы?
Поц выпiў шклянак, пэўна, тры.
Ён быў гаспадаром той ночы
Да першых промняў, да зары.
У поўдзень дзеўку пахавалi,
На месцы голым, уздоўж радоў.
I ў госцi нежыць не чакалi,
Сярод кароткiх сваiх сноў.
А месяц плыў руды i поўны,
Ад лесу поўз зямельны дух.
Ды цень заглядвала ў вокны
Халодным датыкненнем рук.
Бялёсым лёг туман вiльготны
Ды цiшыня хоць сэрца грэй.
К дварам прыбiлася сумота
I стала зданнем ля дзвярэй.
Загадам Божым, людзям данным —
Жывому — свет, а смерцi — жвiр.
Усё разумна, аж занадта,
Дабру не служыць люты звер.
З крывёй густой на сваiх вуснах,
Тых, хто п’е кроў — чакае грэх.
На хутарах, не толькi беларускiх,
Запамятавалi пра звонкi смех.
За працай, на зямлi цяжарнай,
Нiхто ахвяры не лiчыў.
I толькi, калi ноч без хмараў,
Серп маладзiцы люд касiў.
Затым за чаркай гаварылi:
„Не трэба мёртвага чапаць! ”
I бiмбер горкi моўчкi пiлi,
Каб начэй тых не ўспамiнаць.
Народ мой мае з жыцця казкi,
Фальклор у кожнай вёсцы свой.
На кожны двор свае прывязкi,
Яны схаваны… пад зямлёй.
Ды моладзь слову не паверыць,
Што жахi ёй — хоць кол чашы.
Калi ў поўнач адчынЯцца дзверы
I кроў пральецца ў нямой цiшы.
Сяргей Брандт, 18.09.2013
Каментаваць