Усе рубрыкі

ШТО РАСКАЗАЎ СТАРЫ МЛЫН – Сяргей Брандт

мельница 4

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ…ГІСТОРЫЯ АМАЛЬ УЖО ЗАБЫТАЯ

ЗАЛАТЫЯ АПОСТАЛЫ РАДЗIВIЛАЎ
Дзяды казалi — слухай уважлiва i пiльна,
У замку Радзiвiла, пана маладога,
Быў ход падземны аж да Вiльна,
I брукаваная шырокая дарога.

Ляцела пад зямлёй з гярбом карэта,
Гарэў агонь, хрыпелi страшна конi.
Цяпер нiхто не ведае пра гэта
I не вярнуць былое нам нiколi…

***

Спяваў учора вецярок паўночны
I з колам бавiўся старога млына.
Саромна зорачкi хавалi свае вочы,
Блiшчэлi серабром вадзянiц спiны.

карета

I я пачуу гiсторыю начную ветра,
Што пад зямлёй, амаль ля Крэва,
Апосталы ляжаць у цёмных недрах,
Дванаццаць iх iз золата, не з дрэва.

Для Дамянiка яны былi, як жывыя,
Малiтвы ў голас — водар лясных кветак.
Тады былi выявы i нябес другiя,
Ды не знайсцi цяпер нiякiх сведак.

Апосталы яўлялi Радзівілам
Апошнюю сваю i цiхую вячэру.
Яшчэ дзяды ў поўнач гаварылi -
За цяжкiя грахi згубiлi паны веру!

Што было потым – ведае вадзiца,
Была вайна, зноў говар iншаземны,
Гарэла полымем расейская сталiца,
Француз сядзеЎ задумлiва ў цемры.

Апосталаў схавалi па загаду Дамянiка
I зачынiлi цяжкiя з жалеза дзверы.
Шукалi доўга потым скарб вялiкi,
Шукалi золата, а не сумленнасць веры.

Прабуюць i цяпер, але ж пракляцце
Апосталаў усё глыбей — глыбей хавае.
„Калi не ад свайго было народу шчасце?”
Паўночны ветрык у вады жывой пытае.

Сяргей Брандт, 29.05.2013

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>