Усе рубрыкі

ШТО РАСКАЗАЎ СТАРЫ МЛЫН – Сяргей Брандт

мельница 4
ЧАСТКА ШОСТАЯ ПРА ПАПАРАЦЬ КВЕТКУ Ў НОЧ НА ІВАНА КУПАЛА

УСТУП
Расказалi млыну гусi,
Што ёсць там, на Беларусi,
Продкаў тайна ў народзе —
Адзiн раз толькi ў годзе.
Летам цёплым, на хвiлiну,
Па сакрэту толькi млыну,
Усе шукаюць цуда-кветку,
I дарослыя i дзеткi.
Хто сарве — кажы жаданне,
Хочаш грошы, не — каханне.
Але, як казалi гусi,
Кветка, што на Беларуci.
Мае смак народнай волi,
Не знайсцi яе нiколi…
9e25c51a02b2
Сэрца птушкаю ды вольнай
Рвецца крыкам не маўчыць.
Жудасна так, як нiколi,
Слова нават не гучыць.

Ад ялiн — чорныя плямы,
Сонца хутка дагарыць.
I паветра стане цьмяным,
Лiст альховы задрыжыць.

Загалосiць на балоце
Раптам у голас немаўля.
Пырсне цяжкiм па чароце
I паводзiць кругалля.

Каранi чапляюць ногi,
Зноў губляецца сцяжынка.
Адпачыць, прысесцi б трохi,
Суха стрэлiла галiнка.

Не шукай, чаго не маеш,
Ты ж вунь бачыш, не здаецца.
Страшнае ў начы трымае
Кветку фарбай твайго сэрца.

Ляшук-дзядзька, як сабака
Крычыць сiпла: “Асцярожна!”
I знямела кроў ад жаху.
Бо далей табе няможна!

Але там, дзе карнявiшча,
Трапячыць нешта чырвоным.
Ляпае крылом i свiшча
Быццам рак у начы варона.

Раз у год такая ночка
Нежыць, вурдалакi, зданнi.
Па рацэ плывуць вяночкi,
Таямнiчы смак жаданняў.

Кветка-мара ў начным краi
Мае моц даўнiшняй веры.
Дык трамай, калi ўтрымаеш,
Гэту тайну без даверy.

Не паспеў — сарвалi кветку,
Перад самым тваiм носам.
I вось гэтай ночкай рэдкай
Стаў i ты цяпер дарослым.

Зразумей, што ёсць у свеце
Свае тайны i прыгоды.
Але зноў шукаеш дзесьцi
Кветку-шчасця для народа.

Сяргей Брандт, 01.06.2013

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>