Усе рубрыкі

ШТО РАСКАЗАЎ СТАРЫ МЛЫН – Сяргей Брандт

мельница 4
ЧАСТКА СЁМАЯ ПРА ПРЫГОЖУЮ МАЛАДУЮ ВАДЗЯНІЦУ
УСТУП
Там, дзе вада ў начы срабром гарыць,
Пад зоркамi на купiне вадзянiца сядзiць.
Бяжыць туман густы ў ранку ад ракi,
Пяе яна — напеў цудоўны чуюць рыбакi.
Ангельскiм светам песенка гучыць
I лес заслухаўся, задумлiва маўчыць.
Плыве на доўгiм чоўне хлопец мaлады,
Але туман хавае на вадзе заўжды сляды.
I гэты спеў хлапца ў чорны вiр вядзе,
Яшчэ адно iмгненне — хлопец будзе ў бядзе.
У цёмнай глыбiнi няма зямнога дна,
Амаль пятнадцаць год пяе ўсiм яна.
x_e9d54d05
Вянок трымала ў начы дзiцячая рука,
I слухала жаданне ўважлiва рака.
Па хвалях плылi кветкi ў начы
I водблескi малой, зусiм малой свячы.
Ды кветкi потым затрымаў ставок,
I мягка падарыў вадзянiцы вянок.
Жывыя кветкi з поля, мокрая луска,
Iскрынкi жоўтага зярнiстага пяска.
Не мох, не пена — цуд дзiвосных зор,
Вянок трымае дух, якi даўно памер.
I ўспамiн прыходзіць, толькi на хвiлiнку,
Тады была яна зусiм яшчэ дзяўчынка.
Ды мыла ўвосень, з лёну, ля ракi
Кашульку белую, даўгiя рушнiкi.
Зляцеў у ваду пярсцёнак, бачыў гэта млын,
Згубiлася дзяўчынка i ўслед за iм.
Вада студзёная, бацькоўскi, не дай бог,
Трымаюць моцна каранi i цяжкi змрок.
А пан вады — глыбокi чорны вiр,
На госцi да сябе навечна запрасiў.
Ноч хутка адыйдзе i певень закрычыць,
Гiсторыю сваю млын качкам праскрыпiць.
Жывыя кветкi з поля, мокрая луска,
Iскрынкi жоўтага зярнiстага пяска…

Сяргей Брандт, 02.06.2013

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>