Усе рубрыкі

Што такое добра і што такое дрэнна? — Маякоўскі

Сын малы
Спытаўся ў бацькі:
— Знаць хачу я пэўна:
Што такое добра
І што такое дрэнна?

Я падслухаў і для вас,
Малышы, малышкі,
Бацькі гэтага адказ
Запісаў у кніжку.


— Калі дождж ідзе і скрозь
Гразка, непрыемна,
Кожны знае — гэта вось
Для прагулак дрэнна.

Дождж пакапаў і прайшоў.
Сонца ў цэлым свеце.
Гэта — добра, малышок,
І старым і дзецям.

Калі часам сын ахвочы
Да гразі і сажы,
Гэта вельмі дрэнны хлопчык —
Кожны вам так скажа.

Калі ж хлопчык любіць мыла,
Не лянуецца ўставаць,
Гэты хлопчык вельмі мілы,
Можна прыклад з яго браць.

Калі б’е благі хлапчук
Слабага, малога,
Я і ў кніжку не хачу
Устаўляць такога!

Гэты кажа:
— Не чапай
Тых, хто меншы ростам! —
Гэты хлопчык, так і знай,
Малайчына проста!

Калі хлопчык, як дзівак,
Кніжкі рве і топча,
Усе дзеці кажуць так:
Кепскаваты хлопчык.

Калі любіць працаваць,
Да навук ахвочы, —
Дык тут кожнаму відаць:
Гэта добры хлопчык.

Гэты хлопчык ад варон
Уцякае з плачам.
Баязлівец проста ён,
Як заяц, няйначай.

Гэты, хоць з вяршок хлапец,
Птушак не баіцца.
Ён адважны, маладзец,
Ёсць чым пахваліцца.

Гэты ў бруд палез і рады,
Што ў гразі кашуля.
Пра такога мамы, таты
Кажуць:
— Ён мурзуля.

Гэты чысціць паліто,
Мые сам галёшы.
Хоць малы ён, ды нішто, —
Ўсё рабіць сам можа.

Помні гэта кожны сын,
Кожны знай дзіцёнак:
З сына вырастае свін,
Калі сын — свінёнак.

Хлопчык вельмі рады быў
І рашыў сумленна:
«Буду добра я рабіць
І не буду дрэнна».

1925, Уладзімір Маякоўскі
Пераклаў Алесь Якімовіч

ужо 27 абмяркоўваюць Што такое добра і што такое дрэнна? — Маякоўскі

  • Stol

    А вы ўпэўнены, што малюнак для дзяцей?

  • Наталля Д

    Сапраўды, калі сайт для дзяцей, то, можа, варта прыбраць гэты вясёлы малюнак.

  • yugasya

    трэба ж трохі думаць галавой… прыбярыце малюнкі.

  • Elk

    Да вы што! Менавіта малюнак трэба пакінуць, астатняе не так істотна.

  • Немедленно уберите этот оскорбительный рисунок.

    У вас в голове — каша, если вы считаете полигамию *намного лучше* моногамии, и тем более, если полагаете, что существует разница между однополыми отношениями в зависимости от пола

  • вы лічыце, так будзе лепей?

    можа і так, хто яго ведае. але ж вы пераходзіце на асобы, чагосьці беспадстаўна патрабуеце, пасквіль нейкі смешны ў сябе на сайце напісалі… навошта? лепш бы зарэгістраваліся тут і размясцілі сваю “правільную” казку, калі жадаеце камусьці нешта растлумачыць або давесці.

    думайце пазітыўна, і можа быць (можа быць) у вас атрымаецца змяніць у грамадстве ўспрыманне адносін мужчына+мужчына з негатыўнага на нейтральнае. калі будзеце дзейнічаць у ключы вашага цяперашняга каментара, у вас не атрымаецца нічога.

    што тычыцца нашай “бацькоўскай пазіцыі”, то мы лічым, што гомасэксуалізм — гэта няправільна з пункта гледжання прыроды чалавека, хоць і не падтрымліваем сучаснаснага вельмі негатыўнага стаўлення да яго ў грамадстве. аднак не мы гэтае стаўленне правакуем, а хутчэй вы… нажаль.

    малюнак у гэтым вершы — карыкатура, і ставіцца да яго трэба як да карыкатуры. трэніруйце пачуццё гумару — яно дапамагае зрабіць жыццё весялей:)

  • Chimokku

    Юмор конечно хорошо. Но на тему секса на сайте для детей.. Мне всё равно как вы оцениваете однополый секс, это ваше мнение. Но у каждой карикатуры должно быть своё место. Для взрослых — взрослые, для детей — детские.

  • Alina

    рисунок впечатлил. а что такого плохого, если дружат двое мужчин?
    если имеется в виду секс, то что хорошего в групповухе?
    по крайней мере картинка не для детского сайта ;)

  • “гомасэксуалізм — гэта няправільна з пункта гледжання прыроды чалавека”
    Но касается это только мужчин, потому что две женщины это “Нiчога так”?

    Поймите — этот рисунок оскорбляет. Прошу вас, уберите его. Он не несет никакого позитива, потому что вы либо унижаете людей, которые вам даже не знакомы, либо пропагандируете детям групповуху и лесбийство. Так что вы определитесь, что у вас тут нарисовано — а до тех пор уберите рисунок.

  • Наталля Д

    Не разумею пазіцыі адміна. Пра які гумар гутарка ідзе? Гэта ж вершык для самых маленькіх дашкольнікаў. З чаго яны смяяцца павінны?

  • Марыя

    Магчыма, гэта палітыка адміна: павысіць рэйтынг сайта за кошт такіх малюнкаў. Але навошта пісаць, што тут “шмат … для беларускіх дзетак”? Не для дзетак гэты малюнак.

  • Смысл не в том, что рисунок не для детей.
    Он сам по себе носят оскорбительный характер — почему две девочки лучше, чем два парня?

    Как себя должны чувствовать дети?!

    Снимайте, снимайте!
    Иначе я, клянусь небесами, подам на вас в суд.

  • Прабачце канешне, але вы павінны паважаць усіх людей нягледзячы на іх сексуальную арыінтацыю, [выдалена за пераход на асобы — admin]

  • [выдалена за флуд — admin]

  • Координатор БИСГР

    [выдалена за пераход на асобы — admin]

  • Вадим Крюк

    Уважаемый автор я думаю что не вам решать что плохо и что хорошо! И тем более навязывать своё мнение в расстановке подписей к данной кртинке!Пусь каждый сам для себя решит где какую подпись ставить!!! !!! !!!

  • В том числе и дети

  • enot

    [выдалена за пераход на асобы і абразы — admin]

  • Усё тут добра, павага аутару.

  • На всякий случай, если Вы не получили письмо по электронной почте, повторю свое сообщение здесь.
    Добрый день, уважаемые администраторы сайта!

    Пишу вам с вязи с публикацией на вашем сайте недопустимых картинок к стихотворению “Что такое хорошо, а что такое плохо”
    (http://kazki.by/shto-takoe-dobra).

    Подобные картинки носят неуважительный, оскорбительный, секситский и искажающий истинный смысл характер по отношению к гомосексуалам и женщинам.

    Убедительно просим вас убрать данные картинки с сайта. В противном случае я и мои коллеги будем вынуждены обратиться в прокуратуру с просьбой привлечь вас к административной ответственности в связи с разжиганием социальной розни, ущемлением прав человека и пропаганде агрессии по отношению к отдельным социо-культурным группам.

    С уважением, Полуян Александр

    Редактор портала Gay.by

  • Наталля Д

    Ды пры чым тут дыскрымінацыя геяў? Справа ідзе пра ілюстрацыю з вычварэнска-сэксуальным зместам да мілага дзіцячага верша для дашкольнікаў. І змест ілюстрацыі, дарэчы, ніяк не адпавядае гэтаму самаму вершу. Маё абурэнне не было б меншым, калі б пад мужчынамі стаяў подпіс “выдатна”? Паважаны адміністратар, патлумачце, дзеля чаго такія сальнасці і такое нежаданне іх прыняць? Вы паказваеце гэты малюнак сваім дзецям? Тлумачыце, што на ім намалявана?

  • Наталля, добра, мы малюнак з гэтага верша прыбярэм і перанясем яго ў асобны пост у рубрыку Карыкатуры. Пашукаем малюнкі, якія больш падыходзяць менавіта да гэтага верша з пункту гледжання дзетак:)

    Што тычыцца малюнка наогул, дык гэта — даволі старая і вядомая карыкатура, ўсяго толькі перакладзеная на беларускую мову. Дзіцячы сайт, якім з’яўляецца праект kazki.by, на практыцы чытаюць не самі дзеці, а бацькі сваім дзецям, таму мы арыентуемся таксама і на іх. І гэта ад бацькоў залежаць любыя інтэрпрэтацыі ілюстрацыі.

    Хамскія каментары беларускіх геяў у дадзеным выпадку нас хвалююць мала, але раз ужо яны з’явіліся, то гэтую падставу мы таксама не пакінем без увагі і скарыстаемся іх пазіцыяй “зняважаных і абражаных”, як яны самі сябе тут падаюць. Дамо людзям іх малпачку, так бы мовіць, хай пагуляюцца:) Бо загалоўкі “Беларускія геі супраць беларускіх казак” вельмі добра гучаць у навінах, сапраўды добры для нас піяр.

    Калі сур’ёзна, дык насцярожвае толькі форма змагання “зняважаннай меншасці” з нібыта гамафобіяй, так што хочацца адразу задаць пытанне: хто тут хам і гамафоб — мы з гэтым малюнкам ці беларускія геі-змагары?

  • p.s. Наталля, і яшчэ, спецыяльна для вас, зрэагуем на вашу заўвагу пра “вычварэнска-сэксуальны змест”. здаецца, вас павінны зацікавіць матэрыялы, што хутка з’явяцца тут — пра “Адкуль я ўзяўся” і “Хто наклаў мне на галаву”. калі не зацікавяць, загадзя прыносім выбачэнні — у пракуратуру толькі таксама не падавайце, а то нам прыйдзецца ў спортлато пісаць)))

  • Наталля Д

    Адкуль я ўзяўся — не вычварэнне, а натуральны працэс. Вы ж не будзеце сцвярджаць, што дзіця нараджаецца ад мужчыны і дзвюх жанчын і г.д. па малюнку.

  • anton

    а што, ад мужчыны і дзвюх жанчын не нараджаецца? здаецца, вы памыляецеся…)

  • Што такое добра — разважаць не буду, пакінем дзецям.

    [выдалена за флуд — admin]

  • Мікола

    Ахтунг, *** атакуюць !

Каментаваць Alina Скасаваць камментар

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>