Напэўна, лепшая калыханка найноўшага часу ў Беларусі. Зроблена для праекту UNICEF, cпявае Ларыса Грыбалёва, а таксама Тамара Лісіцкая, Ксенія Мінчанка і Зьміцер Вайцюшкевіч.
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Спі, мая кветачка,
Любая дзетачка,
Люльку пад грушаю
Ветрык пагушкае.
Мамка ў полі жне,
Татка валы пасе.
Татка пасе ўвесь дзень
І да цябе ня йдзе.
Мамка ў поле жаць,
Цябе не можа ўзяць,
Спі, мая кветачка,
Любая дзетачка.
Сні свой салодкі сон,
Сні свой чароўны сон.
Дзетка ўсміхаецца —
Сон падабаецца.
Дарэчы, ўвесь альбом з калыханкамі, што выдаў дзіцячы фонд ЮНІСЕФ, даступны для запампоўкі на сайце Зміцера Вайцюшкевіча. Але мы з вамі таксама яшчэ некаторымі песенькамі адтуль падзелімся ;)
29 красавiка 2009 у Змітра Вайцюшкевіча адбылася папаўненне – нарадзіўся сын, ужо другі. Віншуем музыку і яго сям’ю з радаснай падзеяй!
Цудоўная рэч!
Wow!)Jakaja piesenka pryhozaja, chaczu kab mne takuju taksama spjavali perad snom)).
Каб спампаваць, трэба быць выдатным юсерам.
У мяне гэта выкликае цяжкасьци
Лепш бы гэты дыск быу бы у продажы
а дзе можна яе спампаваць???
Халера, але спампаваць, нават выдатнаму юзеру немагчыма — ала я вельмi хачу ужо разоу 5 спрабавай на працягу року
А ў мяне атрымалася!
спампавать можна на todar.net