29 кастрычніка 2014г. а 19.00 пройдзе Спеўны сход, які праводзіць Blue Sky Talent Company па адрасе: пр. Незалежнасці 58/6. Запрашаюцца бацькі з дзеткамі, уваход вольны. Тэма сходу: дзіцячы фальклор, калахынкі і забаўлянкі.
Cпецыяльны госць — Ларыса Рыжкова, захавальніца жывога фальклёру, кіраўнічка дзіцячага ўзорнага гурту “Калыханка” з Міханавічаў, чароўная казачніца і нястомны завадатар розных забаваў.
Вы ведаеце Ларысу, калі слухалі дыскі з анталёгіі найлепшых беларускіх казак, якую зрабіў Алег Хаменка — там гучыць яе голас. Неўзабаве, менавіта гэтую жанчыну называюць прафэсійнай расказчыцай беларускіх народных казак.
Каментаваць