Усе рубрыкі

ЖЫЦЦЯ КАРОТКІЯ ІМГНЕННІ — Сяргей Брандт

Класічная японская паэзія XVI стагоддзя Сэйга Бусі

Серп востры
Над рэчкаю цьмянай
Жне зорнае збожжа.

Кароткия калыханки

Маланка блiсне,
Потым прыйдзе грук,
Спазнiўшыся на iмгненне.

***

Дай жабраку
Кавалак свайго сэрца,
Крывi замест вiна.

***

Быць сляпым
Лепш чым глухiм —
Ты чуеш гукi сэрца.

***

Там, дзе былi
Раней цяпло i свет,
Ноч распусцiла свае космы.

***

Зязюля спявае
I мокнуць абшары,
Ад жалю чарнеюць палi.

***

Млын рыпiць,
Як хворы стары,
А адпачыць не можа.

***

Шлях бясконцы
Амаль да самага
Блакiтнага свiтанку.

***

100 парад
Не заменяць нiколi
Сапраўднага граху.

***

Першая сустрэча,
Апошнi пацалунак
I доўгае забыццё.

***

Пад зямлёй
Не будзе нiчога
Акрамя адной цiшынi.

***

Зорная вясёлка
Трымае ў палоне
Толькi дзiцячыя душы.

***

Малое жабяня
Разбiла тонкае шкло
Лясной цiхай сажалкi.

Пераклад Сяргея Брандта, 20.10.2014
Крыніца ілюстрацыі

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>