Жаніўся хлопец. Узяў дзяўчыну ў жонкі не са сваёй вёскі, а з далёкага сяла. Пажылі яны, ці мала, ці шмат, жонка і кажа мужу:
— З’ездзіў бы ты, Іванка, маю маці наведаць.
Узяў Іванка каня і паехаў.
Добра яго цешча сустрэла. Бульбачку на стол паставіла,пірагоў з рыбай. А потым наліла ў міску такое, чаго ён ніколі не еў. І кіслае яно, і салодкае, не густое, не вадкае, не халоднае, не гарачае. Смачнае! Еў бы ды еў! Дзве міскі Іванка з’еў. І пытае цешчу:
— Гэта што ж вы такое наварылі?
— Кісель гэта аўсяны! Няўжо не ведаеш?
— Не ведаю! А Параска мая ўмее яго варыць?
— А чаго ж не ўмець? Умее!
Пагасцяваў яшчэ трохі Іванка ў цешчы і дахаты адправіўся.
Едзе і паўтарае: “Кісель, кісель, кісель…”
А насустрач мінак. Прывіталіся яны. Толькі Іванка сказаў “дабрыдзень”, выляцела ў яго з галавы слова. Ніяк не можа ўспомніць!
Пачасаў Іванка патыліца і павярнуў зваротна да цешчы. Добра яшчэ, што недалёка ад’ехаў.
Прыехаў і пытае:
— Як тая ежа завецца, якой вы мяне частавалі?
— Кісель, аўсяны кісель!
Іванка зняў шапку і прагаварыў у яе тры разу: “Кісель! Кісель! Кісель!” Потым надзел шапку і сказаў:
— Зараз вось ужо не забудуся!
Паўдарогі праехаў, з панам сустрэўся. Згарнуў каня прама ў лужыну, каб пану дарогу саступіць, шапку па звычаі зняў. Ды як закрычыць:
— Ой, страціў! Ой, страціў!
— Што ты страціў? — пытае пан.
А Іванка ледзь не плача:
— Такую штуку страціў, што ні за якія грошы не купіш!
— Давай разам шукаць, — кажа пан, — я табе дапамагу!
Падкасалі яны рукава, сталі ў лужыне страту шукаць. Пан асцярожна шукае, каб рукі ў брудзе не выпацкаць. А Иванка злажыў рукі ў лужыну па локаць, па дне мацае.
— Што ж ты робіш? — кажа пан. — Хіба так знойдзеш? Увесь бруд перамяшаў. Не лужына, а кісель!
Иванка як закрычыць:
— Дзякуй табе, пан! Адшукаў ты маю страту!
Ускочыў на калёсы і хвастануў каня. Пан так і застаўся на дарозе з растапыранымі рукамі. Потым пакруціў галавой і паехаў куды ехаў. А Іванка ўжо да хаты пад’язджае. Выбегла жонка каўняра расчыніць, а ён ёй з калёс крычыць:
— Параска! Ты кісель умееш варыць?
— Умею!
— Так бяжы хутчэй вары! А то я зноў забудуся, як ён завецца.
Наварыла Параска кісяля, склікалі госцяў, усіх пачаставалі. З тых часоў у той вёсцы навучыліся кісель варыць.
Каментаваць