|
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Шэсьць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, Цар казаў мяне павесіць, А нядоўга я вісеў: Вецер дунуў — я зляцеў!
***
Раз, два, тры, чатыры, Пяць, шэсьць, сем, восем, Мы, цябе, стукач, папросім.
***
Раз, два, тры, чатыры, Пяць, шэсьць, сем, восем, Выйшла баба з доўгім носам, А за бабай […]
Сядзіць немец на паліцы, Лічыць дзеці на вуліцы: Айн, цвай, драй — Міша вылятай.
***
На стале ляжала міна, Па-нямецку гаварыла: — Энік, бэнік, шмык, Выйдзі, маленькі мужык.
***
Сядзіць зайчык на прыпечку, Лічыць дзяцей па-нямецку: — Сьцяпан, Лявон, Выйдзі вон.
***
Цок-цыгірок, Пана фіда-футарок. Прэла, гарэла. Вусь, барадусь, Кіслы квас, Лаві нас!
[…]
|
|