Перайдзi праз кладку па вадзе, Рэчка парасла густым чаротам. Вольхi чорныя слупамі дзе-нiдзе, А на купiнах ладкуецца сумота.
Ветрам цягне пажаўцелы лiст, Ён маланкай круцiцца на хвалях. Лясных птушак задранцвелы свiст Прагучыць малiтвай памiнальнай.
На прыбраным полi, як жабрак, Ходзiць бусел, падбiрае зерне. Дождж асеннi на цяжкiх канях Прабяжыць маркотна па карэннях.
Дымам […]