Усе рубрыкі

Спякота — Сяргей Брандт

“За грахі кветкам гэта спякота” — Лісце жухлае плача пад плотам. Ветрык збожжа варухае горкім, А на небе ні хмаркі, ні кропкі.

Пажаўцеў луг, не пасвяцца коні Азярцо абмялела і, як на далоні, Пыл ляжыць нерухомым анёлам, А калі пойдзе дождж — невядома.

Цень змарнела, мяжы не вартуе, Дыхаць цяжка ў мокрай […]

НАВАЛЬНIЦА — ЛЕТУ СЯСТРЫЦА — Сяргей Брандт

Вада з хмарак ракой л’ецца, Мчыць па дахах i смяецца. А спякотна было зранку, Грымiць гром i зноў маланка. Пыл з зямлi змывае дожджык, Пад карчом схаваўся вожык. “Навальнiца пройдзе хутка” — З пад навесу крычыць вутка.

Раптам мосцiк над пасёлкам — Фарбы разлiла вясёлка. Кроплi пляскаюць па лужах, Грыбным трошачкi цярушаць.

Сяргей Брандт, […]

ЗАЦЯГНУЛI ХМАРКІ ШЭРЫМ — Сяргей Брандт

Зацягнулi хмаркі шэрым, Зачынiлi святлу дзверы. Зацягнулi песню воўкi: «Будзе дождж, напэўна, доўгiм.» Вярба плача за акном, Маланка фарбiць серабром. Дрыжаць ад холаду кусты, Гне ветрык да зямлi кусты.

Накрыў малых бацян крылом, Схаваўся вожык у цяпло. Чакае перад ранiцай прырода Лагоднага i летняга усхода.

Cяргей Брандт, 25.06.2013

[…]