Усе рубрыкі

ЖЫЦЦЯ КАРОТКІЯ ІМГНЕННІ — Сяргей Брандт

Класічная японская паэзія XVI стагоддзя Сэйга Бусі

Серп востры Над рэчкаю цьмянай Жне зорнае збожжа.

Маланка блiсне, Потым прыйдзе грук, Спазнiўшыся на iмгненне.

***

Дай жабраку Кавалак свайго сэрца, Крывi замест вiна.

***

Быць сляпым Лепш чым глухiм — Ты чуеш гукi сэрца.

[...]

ПА АБОДВА БАКІ РЭАЛЬНАСЦІ — Сяргей Брандт

Класічная японская паэзія XVI стагоддзя Сэйга Бусі

Hавошта табе Палiць са смеццем Свае пачуццi?

***

Белае на чорным — Першы снег На здранцвелай зямлi.

***

Плача кнiгаўка На беразе рэчкi, А напiцца не можа.

***

Не ты ўважлiва Глядзiш у цемру. Яна сочыць за табой.

[...]