Усе рубрыкі

ПА АБОДВА БАКІ РЭАЛЬНАСЦІ — Сяргей Брандт

Класічная японская паэзія XVI стагоддзя Сэйга Бусі

Hавошта табе
Палiць са смеццем
Свае пачуццi?

***

Класічная японская паэзія XVI  стагоддзя Сэйга Бусі

Белае на чорным -
Першы снег
На здранцвелай зямлi.

***

Плача кнiгаўка
На беразе рэчкi,
А напiцца не можа.

***

Не ты ўважлiва
Глядзiш у цемру.
Яна сочыць за табой.

***

Прывiд нямы
Стаiць на ганку,
Але не можа ўвайсцi.

***

Доўгая ноч,
Мароз i адзiнота
Не скончацца нiколi.

***

Не заўсёды
Па той бок люстэрка
Цябе чакае пачвара.

***

Нябачная для ўсiх,
На крок за спiной,
Стаiць i чакае смерць.

***

Чорны вiр,
Чырвоны захад,
Блакiтная зорка.

***

Праз стагоддзі
Нiхто не ўспомнiць
Мае срэбраныя словы.

***

Шэры вечар
Схавае свой твар
Сярод зорак на небе.

***

Першае каханне
З водарам рамонкаў,
Як лiпеньская навальнiца.

***

Верас цвiце
На тарфяным балоце.
Не чапай яго кветак.

Пераклад Сяргея Брандта, 18.10.2014
Крыніца ілюстрацыі Artmajeur Blog

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>