Усе рубрыкі

НЕПАТРЭБНЫЯ РЭЧЫ — Сяргей Брандт

Частка другая

ХВАЁВАЯ БАРАНА Цяпер я буду распавядаць сваю цікавую гісторыю. Змайстравалі мяне два цесляры з суседняга мястэчка для маладой сям’і за мех дробнай бульбы і ладны шман сала. А чым яшчэ плаціць, калі толькі-толькі на зямлю стаў і працаваць пачаў на сябе, а не на пана. Добра мяне змайстравалі, як кажуць людзі, з [...]

ДРАЎЛЯНЫ НАРОД – Сяргей Брандт

Народнаму майстру Тарасюку Мікалаю Васільевічу

Пайшло сонца на ўсход, Слухай казку пра народ. Ён калісьці быў разумным, Дамавітым і не сумным.

Зямлю конікам араў, А ўвечары – спяваў. Былі ж я го дзеткі, Як рамонка кветкі.

Што здарылася затым — Лёсам цяжкім горкі дым. Грак жалобна закрычаў І народ драўляным стаў.

Стаў народ [...]