Усе рубрыкі

Кранальная і незвычайная гісторыя пра сабаку, што стаў дэльфінам

На “дэльфінавым рыфе” ў Эйлаце жыве сабака па мянушцы Джокер, які лічыць сябе дэльфінам…

Сімпатычны сабака з’явіўся на рыфе гадоў 5 таму. Раніцай ён прыбягаў невядома адкуль, праводзіў на пірсе ўвесь дзень, неадрыўна гледзячы ў ваду на дэльфінаў, а ўвечары, калі зусім цямнела, знікаў у невядомым кірунку.

Мінула некалькі тыдняў, а ён […]

Анлайн-размалёўка: Кот і мыш

Маляванка для дзетак, якія ўжо ўмеюць працаваць з мышкай:)

У гэтай гульні-размалёўцы пяць малюначкаў з мульт-жывёламі — кот, мышка, сабачка, малпачка і качка. Малюначак можна размаляваць, а потым раздрукаваць на прынтары.

Як касцы пані абхітрылі. Прыказкі пра гультаёў

У адной пані касцы сена касілі. Утаміліся і ляглі адпачыць. Ажно і пані едзе.

— Уставаймо, хлопцы, бо дастанецца нам ад пані, — кажа адзін касец. — Ляжыце, хлопцы, скубіце траву, а я ўжо знайду, што сказаць, — адказвае іншы.

Вось пад’ехала пані і пытае сярдзіта: — Чаго вылежваецеся, гультаі?

А касец ёй:

— […]

Ходзіць кныр з кныранятамі

Адна сарока, адна марока, сорак сарок, сорак марок.

Дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну.

Каваль каваў каня, конь кавалю капытом, каваль каню калом.

Каля кавалёвае кузьні ходзіць кныр з кныранятамі

Клюйце, куры, крупы каля ступы.

[…]