Усе рубрыкі

Заручаныя летам. Сяргей Брандт

Я табе, каханая, ружу прынясу, Упляцi пунсовае ў сваю касу. Дождж пад вечар скончыцца, любая мая, Косы твае доўгiя — чысцiня твая.

Сена невясомае складзена пад дах, Ты ляжыш прыгожая на маiх руках. Я цябе, шаноўная, цераз ноч нясу, Расплятаюць поцемкi з кветкаю касу. У тумане пасвiцца каля рэчкi конь, Стан твой уздымаецца […]

АПОШНІ ДЗЕНЬ ЛІПЕНЯ — Сяргей Брандт

Туман схавае далягляды Перад вялікім летнім святам. Каб абнавіць жыццё святочным Ён пыл прыб’е вільготнай ноччу.

Расой лугі напоіць, ранкам Пральецца белым уздоўж ганка. Грыбніц у хвойнік нацярушыць І абтрасе свавольна грушы. Стаміўшыся прысне за лесам, На павуцінцы дыямант развесіць. Калі прамень над вёскаю пральецца, Туман да вечара нябачным застанецца.

Сяргей Брандт, […]