|
Перайдзi праз кладку па вадзе, Рэчка парасла густым чаротам. Вольхi чорныя слупамі дзе-нiдзе, А на купiнах ладкуецца сумота.
Ветрам цягне пажаўцелы лiст, Ён маланкай круцiцца на хвалях. Лясных птушак задранцвелы свiст Прагучыць малiтвай памiнальнай.
На прыбраным полi, як жабрак, Ходзiць бусел, падбiрае зерне. Дождж асеннi на цяжкiх канях Прабяжыць маркотна па карэннях.
Дымам […]
Апошнi шлях, зжаўцелы ганак, У брудзе страшным цiшыня I памiнальны з дажджом ранак. Як грыва хворага каня.
Там вокны ветрыкам зашклёны, Стаў на каленi моўчкi дах. Трасе галiнай клён стамлёны I не знаходзiць сна ў снах. Зямля згнiе гадкоў за дзвесце, Чым здзiвiш туташнiх людзей? Яе нiхто не ўваскрэсiць, Не зробiць, каб была […]
З удзячнасцю Альгерду Абуховiчу-Бандзiнэллi Часоў ясных i падзей, Што было – цяпер не будзе! Попел мовы ў нейкiм брудзе Пакладзе на стол халдзей.
Чым захочаш варажыць? Паляглi пад горад вёскi, А замоў блакiт дзiвосны УзнЯлi моўчкi на крыжы.
Кажуць: “Cловы не гараць!” Пiлi доўга на памiнках, Лён не сеюць на суглiнках, Дзед што […]
Вунь там, за лесам, была вёска, Гадоў пятнаццаць, як няма. Сцяжынак вузкiя палоскi, Сады, падмуркi, цiшыня. Ляцяць у вырай птушкi цяжка, Iх гонiць подыхам зiма. Над вёскаю ляцяць паважна, Над тым, чаго ўжо няма.
Пад хмарным небам aдгалоскi, Зноў на чужбiну да вясны. Вунь там, за лесам, была вёска, Цяпер чакаюць толькi сны.
Сергей […]
|
|