Усе рубрыкі

Я З БЕЛАРУСI РОДАМ! — Сяргей Брандт

У гармонii з душой людской зямля, Так было сёння, будзе заўтра і пасля. А кожны дзень цудоўным будзе днём, Пакуль мы шчыра для ўсiх жывём.

Плыве па небу жменя чорных хмар, Але ад гэтага не будзе сумным твар. Вясёлка невядомым пафарбуе далi, Праз дахi працякуць рачныя хвалi. У гармонii з душой людскі спакой, […]

НОЧ ПЕРАД ВЯЛIКIМ СВЯТАМ — Сяргей Брандт

Узмахнула ноч крылом, Прылягла на дахi хат. Да зары, з лучынкай зноў, Бродзiць месяц, яе брат.

Ценню цягнуцца за iм Рэчкi з квёлых завiрух. Па камiн у снезе млын I не бачны сад, раўчук… Зоркi кропкамi дрыжаць I крычыць, злуецца птах, Што не можа доўга спаць, Пад страхою, у сянях.

Над ракой зшарэла […]

ЗIМОВЫ СОН – Сяргей Брандт

Вечар зiмнi дагарае, За акном прачнулiсь зоркi. У пячы агонь махае Рудой лапкаю вавёркi.

Сон iскрыстым церушыцца, Спяць малыя i не бачаць, Тое, што ў сне прыснiцца, Па марозе зайцам скача. Разам з зайцам i зайчыха, Вобраз вытканы iз зорак. Снег скрыпiць i пяе цiха, Што вясна яшчэ не скора.

Скачуць зайцы на […]

БЕССМЯРОТНАЯ ДУША – Сяргей Брандт

Павольна пад вечар валiцца снег, Зоркi смуткуюць — памёр чалавек. Застыў на марозе абрыс дабраты, Вецер, як смецце шпурляе сляды.

Крылы расправiў сумны Анёл, Свячу запалiў i сеў цiха за стол. Праменчыкам ясным душа адыйдзе, Яе да нябёс сам Анёл правядзе. Душы ўспамiны — апошнi прывет, I льецца дзiвосны з пяшчотаю свет. Успыхне […]