Учора звячора
Засвяціла зора.
Зора засвяціла,
Свет узвесяліла.
Свет узвесяліўся:
Хрыстос нарадзіўся.
Хрыстова раджэнне
Людзям на збаўленьне.
Людзі, выбягайце,
Хрыста прывітайце.
Хрыста прывітайце,
Нам каляду дайце.
Паслухаць аўдыё — прыблізна так спяваюць гэтую калядку ў народзе:
Слухаць і спяваць разам:
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Відэа выканання гэтай калядкі бардам Вольгай Цярэшчанка ў гомельскім касцёле:
А гэта відэа поп-апрацоўкі песни “А учора з вячора” ад арт-группы “Беларусы” — таксама нядрэнна:
Але ў гэтай апрацоўцы няма двух апошніх радкоў, і замест іх спяваюць: “А ўчора звячора з нябеснага двора прыйшла к нам навіна — нарадзіўся нам сына” (гэта на справе радкі з іншай калядкі).
Калі ў вас ёсць відэа, як спяваюць Учора звячора сапраўдныя калядоўшчыкі, залейце на Ютуб ды падзяліцеся спасылкай — будзем удзячныя!
Каментаваць