Усе рубрыкі

Воýк

Воýк

Вые, вые ý лесе воýк

I зубамi шчоýк ды шчоýк.

I пытаецца карова:

«Ад чаго скулiш ты, Вова?»

 

Запыталася свiння:

«Чаго вiшчыш ты, ваýчаня?»

I здзiвiла гэта лося:

«Што з табою адбылося?»

 

 

Сказка Ольга савастюк служка воук

воýк

Воýк: «Сёння вечар навагоднi,
А я адзiн сяджу галодны.
Хацеý заснуць, дык як мне спаць,
Калi зубы ляскацяць?»

Засмяялася лiсiца:
«Лажы зубы на палiцу.»
I прыйшоý аднекуль кот,
Чэша лапкаю жывот:

«Выеш ты, ваýчок, цiкава
I цябе чакае слава.
Толькi не у нашым лесе,
Равi ý cуседнiм, хоць залейся,

Цi у полi якiм недзе,
Каб не пабудзiць мядзведзя,
Бо калi мядзведзь прачнецца,
Наýраццi удваiх вам спецца.»

Усё ж прачнуýся i мядзведзь,
На ýвесь лес пачаý равець:
«Што ты млееш, як баран?
Табе нясу я мёду збан.

Каб у вечар навагоднi
Сябар мой сядзеý галодны!?»
I шкадуе зайчык воýка:
«У мяне ёсць недзе морква.»

I прыносiць парсючок
Цукровы ладны бурачок.
Кажа рыжая вавёрка:
«У мяне арэхаý горка.»

Конь яшчэ ваýку прынёс
Духмяны смачненькi авёс.
I прынёс таксама дзiк
Cушаны свой баравiк,

Дае ад сэрца жалудок:
«Толькi б ты не выý, ваýчок.»
Карова дала малака,
Канюшына — ад быка,

Костку даý сваю сабака
I пярыны нейкай мяккай.
Накрылi навагоднi стол,
Пазбiралiся вакол.

Сталi пець i воýк пяе:
«Госцi ж родныя мае,
Што без вас бы я рабiý?
- Толькi б шчоýкаý ды скулiý.»

Скача радасны, як слон
I звярам ён б´е паклон,
I, абняýшыся, з сабакам
Кажа ýсiм: «Вялiкi дзякуй!»

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>