Усе рубрыкі

Галасаванне

Пакуль няма галасаванняў.

Выйшла складанка вершаў, загадак і лічылак Артура Вольскага

Публікацыя: kazkiby

У сталічным выдавецтве “Радыёла-плюс” выйшла паэтычная ілюстраваная складанка для дзяцей класіка беларускай дзіцячай літаратуры Артура Вольскага “Выйшаў зайчык пагуляць”.

У Менску выйшла складанка вершаў, загадак і лічылак Артура Вольскага

Як паведаміў складальнік і рэдактар выдання Ў.Сіўчыкаў, у кніжку увайшлі вершы апошніх гадоў творчасці паэта і выбарка больш ранніх яго твораў.

Старонкі: 144
Тып вокладкі: мяккая
Фармат: 60 х 90 1/16
Выданне: 1
ISBN: 978-985-448-077-0
Малюнкі: Алена Карпавіч
Тыраж: 3500 асобнікаў

У тым ліку — аб жывёлах і раслінах, скарбах лесу, прыродных з’явах, народных і рэлігійных святах, прафесіях агранома, ганчара, лесніка, столяра і хлебароба, аб старажытным беларускім гербе “Пагоня”, пераклады твораў Леэло Тунгал, Абзія Кадырава і Сурэна Мурадзяна. Таксама ў кнізе вы знойдзеце загадкi і лiчылкi. кніга адрасуецца дзеткам, iх мамулям i татулям, бабулям i дзядулям, выхавацелькам i настаўнiкам.

Дарэчы, яна ўжо ёсць і ў анлайн-крамах.

***

Яшчэ па тэме:

You must be logged in to post a comment.