Бразнула клямка,
Спяшаецца нехта.
Сонейка ранкам
Гарыць белым светам.
Цягне духмяным
Святочным адразу.
Усiх паслухмяных
З яблычным Спасам!
Будзьце здаровы,
Старыя, маленькiя!
Смак верасковы,
Сцяжыначкi змейкамi.
Абшары льняныя,
У жыце — валошкi.
Каб жылi ў мiры!
Каб поўным быў кошык!
Сяргей Брандт, 06.08.2014
Крыніца ілюстрацыі: liveinternet.ru
Г.Аксёнова ” | Бабье лето” |
Прыгожы верш і вельмі своечасовы да яблычнага Спаса!