Ехаў вожык на кiрмаш,
Тры мяхi вёз, як багаж —
Бульба, зерне, з мёдам глечкi,
У мястэчка каля рэчкi.
Яек жоўтых паўкаша,
На вазе стаiць дзяжа.
Пахне праным вельмi густа,
Мабыць сквашана капуста.
Малачка вёз у вядзерцы,
Трохi сала з чорным перцам.
У нядзелю гандаль хуткi,
Як прадасць, то купiць хустку.
Сваёй любай добрай жонцы
I фiранкi на ваконцы.
Для малых сваiх – свiстулькi,
Гаршчок новы для бабулькi.
Прадасць вожык яблычкi,
Купiць гальштук у пасачкi.
I пойдзе да касцёлу,
Падзячыць каб анёлаў.
Сяргей Брандт, 15.04.2013
Каментаваць