|
Частка другая Незвычайнае знаёмства Чалавечак прайшоў да стала, паклаў свой палатняны мяшок на лаўку і ўважліва паглядзеў на хлопчыка: — Намучыўся з дарогі, вось у цяпле і задрамаў. Якія там дровы ў печ, калі завея лютая замяла ўсе сцяжынкі-дарожкі, разагнала ўсіх звяроў па дуплах і норах, і няма ад яе літасці ўсяму жывому. Міхась […]
УСТУП Дзе сканчаюцца сцяжынкi Стаiць дуб, яго галiнкi Над ракою навiсаюць, Хмаркi цяжкiя трымаюць.
Стаiць дуб, рака не спiць Колам старым млын рыпiць. Там, дзе ўнiз ляцiць вада, З пены жоўтай барада.
Казак млын усялякiх мае, Казкi — скарб рачнога краю. Б’юцца i смяюцца хвалi, Зоркi у тонях свет схавалi.
Жабка скача, што […]
Вечар зноў туман разлiў На далонi рэчак сiнiх, Белай коўдраю накрыў Шлях стары ён праз асiннiк. Патанулi моўчкi ў iм, Хаткi, лес i дрэваў плямы. Смак адразу стаў другiм, Неаднолькава духмяным.
Толькi крок да цiшынi, Пахне трошачкi знаёмым. Зазiраюць у вокны сны, Святлом казак невядомых.
Сяргей Брандт, 09.07.2012
[…]
Просiць цiха малы хлопчык: „Ты расплюшч, матуля, вочы. Дзень вясеннi, свецiць сонца, Ты кранi мае далонцы.” Мацi ўсю зiму хварэла, Стала квёлай кветкай шэрай. I калі вясна прыйшла — Раптам у поудзень памярла.
А хлапчук сядзiць,чакае, Вось-вось мамачка ўстане. Плачуць нема з воску свечы, Шлях кароткi, шлях не вечны.
А вакол вясна лiкуе, Мама […]
|
|