|  | 
										                   Даражэнькi бегемоцiк, У цябе вялiкi роцiк. У цябе таўстая спiнка, I не маеш ты шчацiнкi. Пад ваду хаваеш вочы I равеш, бо есцi хочаш. У цябе мяккiя пяткi I не робiш ты зарадкi. На бачку сваім ляжыш I як трактарчык храпiш. Даражэнькi бегемоцiк, У цябе таўсты жывоцiк. Трэба спортам занiмацца, Скакаць, бегаць i смяяцца. […] 
										Змайстраваў хлапчук Андрэйка Iз паперы журавельку. Мае птушка крылы, хвост I даўгую дзюбку-нос. Толькi нешта не ляцiць, Трэба птушку пакармiць. Паляцiць затым праз плошчу, Ветрык крылы запалошчыць. Даляцiць да рэчкi сiняй Праз альшаннiк, праз асiннiк. Дамоў пэўна не вярнецца, Жыць у вёсцы застанецца. Сярод леса ёсць калейка, Рыпiць калодзеж-журавелька. Ваду цягае для людзей, Малы, […] 
										Конь сябруе са сланом Конь iржэ, смяецца слон. Застучыць конь капытамi, Слонiк хлопае вушамi. Заiграе слон трубою, Конь кiвае галавою. Конiк весела гарцуе, А чагосьцi слон сумуе. конь i cлон Конь устане на дыбкi: «Ну, давай, як я зрабi!» Конiк радасна ўзбрыкне, Слонiк конiка мiне.  […] 
										Вада з хмарак ракой л’ецца, Мчыць па дахах i смяецца. А спякотна было зранку, Грымiць гром i зноў маланка. Пыл з зямлi змывае дожджык, Пад карчом схаваўся вожык. “Навальнiца пройдзе хутка” — З пад навесу крычыць вутка. Раптам мосцiк над пасёлкам — Фарбы разлiла вясёлка. Кроплi пляскаюць па лужах, Грыбным трошачкi цярушаць. Сяргей Брандт, […] |  |