Усе рубрыкі

ТАМ, ДЗЕ НА РОСТАНЯХ… – Сяргей Брандт

Там, дзе на ростанях шумiць, Падросшы за стагоддзе бор. Дзе ранiца бурштынам зiхацiць, Дым успамiнам цягнецца да зор. Дзе песня льецца ў тумане салаўя, Кранае сэрца крышталёвым гукам. Дзе цяжкiм коласам засеяна зямля, Дзе хаты накрывае белым завiруха.

Дзе хочацца застацца тленам назаўжды, Прыгоркам у лесе з чырванню рабiны. Кустом малiны ў полi, клёнам […]

БАЛОТНЫЯ ЯЛIНЫ – Сяргей Брандт

Таемнасць Балотных Ялiн, Яна абступае знянацку. У плачы чорных галiн Пачуеш сумоту, не ласку.

Замшэлая з часам сцяна, Сустрэне адразу з дарогi. Маўчыць з раўчуком цiшыня, Дрыгву не вартуюць аблокi. У поўнач туман ад балот, Не бачна даўгая сцяжынка. Да самых дубовых варот Здранцвелых, як тая скарынка.

I не адпусцяць нiяк, Сваю таямнiчасць нiколi, […]

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ад шчырага хатняга Дамавiка Мiколы – Сяргей Брандт

Частка чацвёртая

Уся прырода для нашых продкаў была адухоўлена. Яна была запоўнена «розумам», «пачуццём» i «словам». У шопаце лiсця, завыванні ветру, плюсканні хваль, у крыку птушак, у мычаннi жывёл — нашы продкi чулi таямнiчую размову з нечым вельмi моцным i мудрым. Свет нашы продкi ўяўлялі сабе наступным чынам: — Верхнi паверх «Правь», дзе […]

ДАВАЙ ПАЧНЁМ МЯНЯЦЦА – Сяргей Брандт

У Кацi — новае пальто, У Цiны — вершыкi Барто. У Слаўкi — камiзэлька I кот на батарэйках.

У Iры — плацце ў кветкi, (Зайздросцяць Iры дзеткi.) У Лёнькi — доўгая вуда, Шалаш i плыт каля маста. У Лены – жоўты мячык, Таўсты глiняны глячык. „У Дзiмкi — кажа Толiк — Ёсць жабяняткаў […]