|  | 
										Сын малодшы – шэсць вяршкоў Сябрука сабе знайшоў. Пяты год, Вясёлкiн Саша, Хлапчук суседзяў нашых. На двор гуляць яны iдуць I цацкi розныя бяруць. Затым удвух — дахаты спаць, Каб з ранiцы пачаць гуляць. Вось раз суседскi Саша Зайшоў да хаты нашай. Узяў вядзерца, самалёт, Затым авечку, самаход. Згроб цацкi ў ахапку I сеў […] 
										Плыў лагодны вечар цёплы, Матылькi ляцелi ў вокны. Мялi крыльцi i прасiлiся I цудоўна дзеткам снiлiся. Зверху зорачкi глядзелi, Песенькi цiхенька пелi. Ветрык дзiўны вандравання Прашаптаў зноў: “Да спаткання!” А ў ложках спалi дзецi У святочным лунным свеце. Матылькi ў сон прасiлiся, Добрай казкай дзеткам снiлiся. Сяргей Брандт, 09.07.2013   […] 
										Мы жывём у той краiне, Дзе азёры ззяюць сiнiм. Дзе лясы амаль да неба, Дзе палi паўнюткi хлeбам. Рэк блакiтныя сцяжынкi, Маем кожны год «Дажынкi». А буслы жывуць на хатах, Вучаць лётаць буслянатаў. Дзе гучыць матулi мова Дзе ўсё заўжды знаёма, Дзе так смачна пахне воляй, Дзе сустрэнуць хлебам з соллю. Сяргей Брандт, 06.07.2013 […] 
										Крэндзер-Вэндзер-Каўбаса, З’еў рашчыны паўваза. Тра кашы лясных грыбоў Праглынуў за „Будзь здароў!” Выпiў дзве вясковых рэчкi, Малака — сто дваццаць глечкаў. Трошкi сена паспытаў, Да вячэры зноў чыхаў. Зняў вяршкi ўсе з туману Лыжкаю сваёй драўлянай. Затым вёску праглынуў, Прытамiўся i заснуў. Сяргей Брандт, 05.07.2013   […] |  |