|
Вечар зiмнi дагарае, За акном прачнулiсь зоркi. У пячы агонь махае Рудой лапкаю вавёркi.
Сон iскрыстым церушыцца, Спяць малыя i не бачаць, Тое, што ў сне прыснiцца, Па марозе зайцам скача. Разам з зайцам i зайчыха, Вобраз вытканы iз зорак. Снег скрыпiць i пяе цiха, Што вясна яшчэ не скора.
Скачуць зайцы на […]
Кахаю цябе, стары лес, Дзе твае хвоi да нябес. Дзе водар дзiўны ад галiн I я тану, тану ў iм. Зялёнай коўдрай мяккi мох I цiшыня тваiх дарог. Заплюшчу вочы, быццам сплю, I зноў пяшчоту тваю п’ю.
А птушак дзiўных галасы Ўплятуць успамiны ў валасы. Сярэбранай ракою хмар, Забытым словам добрых чар.
Я […]
У нагу iдзем мы з братам, Аты-баты, аты-баты…
Як сапраўдныя салдаты, Аты-баты, аты-баты…
Пыл стаўбом, мiльгаюць пяты, Аты-баты, аты-баты… Быццам разам ды ў сваты. Аты-баты, аты-баты…
А гасцям заўсёды рады, Аты-баты, аты-баты…
Калi ласка — просiм у хату! Аты-баты, аты-баты…
Бо ў нас адны дзяўчаты, Аты-баты, аты-баты…
Кася, Надзя, Марфа, Ната. Аты-баты, аты-баты…
[…]
Дыван замшэлых скрыжаванняў I горкi смак пустых дамоў, Стаяць слупы маркотным зданнем — Мяжой зацёртай ушчэнт вякоў.
Нi чутна галасоў i крокаў, Адзервянелы шмат маста, С паважнай сцiпласцю, здалёку, Прыходзяць з навiной лiста. Нямых руiнаў адгалоскi, Былога не вярнуць, у снах Забытыя дзяцiнствам вёскi, Над дахам — белы Млечны Шлях.
Набожна цiшыня ў […]
Ст. 4 з 5« Першая«...345»
|
|