|
Вeрабейка прыг ды скок, Жвавенька збiрае зерне. Падыйшоў да хаты змрок, Пад акном праліўся ценню.
Першым успыхнуў вугалёк, Зорачкай на небасходзе. Помняць продкi — не знарок, Варажба жыве ў прыродзе.
На стол — сена, грошай медзь, Пост да самага вячора. Узвар духмяны, не паспець, З’есць куццю да жоўтых зорак.
Цягне маладых на свет, […]
Белым снегам, чыстым пухам Прымяце садок стары. Мароз з цеткай завiрухай За ноч абыйдуць двары.
Вокны зробяцца сляпымi: Траў дзiвосных, кветак шмат. Вецер плача ў камiне, Iней кволы студню брат.
Добра ў хаце, вельмi цёпла, Не бяда, што так мяце. Хай мароз малюе вокны — Ён у хату не зайдзе.
Будзе ранiчка […]
У трохкутніках раўнабедраных Нашы вёскі і гарады. Жураўлінае геаметрыя Зноў расчульвае, як заўжды. Штось шчымліва-незразумелае Растрывожыць душу і слых. Гэта неба, ад хмар ссівелае, Адгукнецца сваім “курлы”.
Так няўтульна, самотна, ветрана, А наперадзе – халады… Жураўлінае геаметрыя Зноў расчульвае, як заўжды.
Змешвае ліпень шчодра, Як парфюмер заўзяты Пахі суніц, чабору І сырадою з мятай. Пахне лілеяй белай І шашлыком нярэдка, І нечым незразумелым… Можа, папараць-кветкай?
Ст. 1 з 6123...5...»Апошняя »
|
|