Усе рубрыкі

К. БІЛІЧ. ЧАРАЎНIК – Сяргей Брандт

Пераклад на беларускую мову

Мароз — чараўнiк! Гэта бачна адразу. А я свой мальберт Адчынiць не паспеў. Як ён у iмгненне, Без фарбы, без часу, Усе вокны начныя Ўпрыгожыць паспеў.

Сяргей Брандт, 12.12 2013

ТВОЙ ДЗIЦЯЧЫ ЖАХ – Сяргей Брандт

Хто хаваецца ўначы? Хто палохае, крычыць? Хто iдзе павольна следам, Цягнецца, як цень за светам? Можа гэта чыё зданне? Непатрэбнае спатканне? Засталося трошкi ведаў — Ён прыходзіць з таго свету!

Ён хаваецца ўначы! Ён палохае, крычыць! Ён iдзе заўсёды следам — Цягнецца, як цень за светам!

Ён заўжды чакае ў снах — Гэта […]

ЯКАЯ НОЧ. А.С. Пушкін (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Якая ноч! Марозiць твары, На небе анiводнай хмары, Як, быццам, сшыты небасход Ды зоркi чыстымi сцяжкамi. У хатах цёмна, а каля варот — Зачыны з цяжкiмi замкамi. Паўсюды супакоiўся народ, Прыцiх i лямант, крык гандлевы. Пакуль не спiць aдзiн з аховы, Ён цапурой сваёй грымiць, А ўся Масква ўтульна спiць.

Сяргей Брандт, 11.12.2013

[…]

СМАКТУЛЬКА. Грыгорэ Віеру (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Сонца з самага рассвету Усё грызе смактульку гэту. З’еш хутчэй свой ледзянец, Каб зiме прыйшоў канец.

Сяргей Брандт, 11.12.2013