|
Восеньскім вечарам шэрым Зорка сядзела на даху. Звесіла ножкі у цемру, Не адчуваючы страху. Непаслухмянай малечы Вешала сны на карнізы, Ды і дарослым, дарэчы, Шмат рыхтавала сюрпрызаў.
А занялося світанне Недзе за дахам замшэлым, Зоркі адразу не стала. Можа, у комін зляцела?
Зорка ў комiн зляцела, Чорным запэцкала тварык. У неба, наверх, паглядзела, Дастала з кiшэнькi лiхтарык. Яна i дзецям, i дарослым Цуды ў сон уплятала. I сон напаўняўся дзiвосным, Нa час зорка не заўважала.
Калi занялося свiтанне, Запахла пшанiчным хлебам, Cвятлом запаветных жаданняў Зорка ўзнялася на неба.
Сяргей Брандт, 13.12.2013
[…]
Я — Мароз чырвоны нос, З белай барадою. Ушчыпну цябе да слёз — Не шуткуй са мною. Для чаго? Куды? Чаму? Павiнен я сярдзiцца. Я прыйшоў да Вас, сябры, Каб павесялiцца.
Новы год! Новы год! Мы сустрэнем разам. З новым годам усiх Вас I… паболей казак!
Сяргей Брандт, 13.12.2013
[…]
Пераклад на беларускую мову
Сустракалі Новы Год … Звяры вадзiлi карагод Вакол зялёнай елкi. Скакаў i Крот, I Бегемот, I, нават, злыя воўкi. Пусцiўся ў пляс i Дзікабраз — Калючыя iголкi. А ўсе крычаць, А ўсе вiзджаць I наўцёк ад ёлкi.
„Пабачце, Вуж — Ён сам благi.” I той дрыжыць ад жаху. “Мяне […]
Ст. 2 з 6«123...5...»Апошняя »
|
|