Усе рубрыкі

АЎТАР НЕВЯДОМЫ. ЦIХАН

Пераклад на беларускую мову

Цiха-цiха, вельмi цiха Уваходзiць у дзверы Цiхан. Не галёкаць, не крычаць, Дзетак бавiць i качаць. Цiхан песенку пяе, Сны маленькiм раздаe: У гэтым сне — малы лiхтарык, У гэтым сне — сабачка Шарык. У гэтым — месяц жоўтым свецiць, У гэтым-спяць салодка дзецi. Цiха-цiха, вельмi цiха, Змрок, утульнасць […]

РОДНАЯ МОВА. Грыгорэ Віеру (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Махне крылом гарлiца Сярод галiнак квёлых I пра сябе дзiвiцца, Пачуўшы наша мову. Калi ёй спеў патрэбны Цi цудныя здарэннi — Прашэпча словы неба, I кленчаць сцiпла ценi.

Сяргей Брандт, 09.12.2013

РУКІ. Грыгорэ Віеру (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Дзве рукi ёсць у мяне, Дзве рукi, яны — мае. Калi холад iх кране — Холадна тады i мне. Калi боль чапляе пальцы — Сэрца скача шэрым зайцам. Мыюць рукi, твар ды нос Пальчаткi маю на мароз.

Сяргей Брандт, 09.12.2013

ВIНАГРАДНАЯ ЛАЗА. Грыгорэ Віеру (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Гляджу, гляджу ва ўсе я вочы, Куды лаза ўзняцца хоча — Паўзе з прыступак па сцяне I нават дах не прамiне. Адтуль ёй бачна ўсё лепей, Утульна, цёпла — не ў склепе. Услед за ёй цяжкая гронка Вiтае пунсам сонца звонка.

Сяргей Брандт, 09.12.2013

[…]